Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўны суд пакінуў у сіле штраф «Нашай ніве» за «незаконную прадпрымальніцкую дзейнасьць»


Наша Ніва
Наша Ніва

Спэцыяліст да суду склаў заключэньне, паводле якога сапраўдны кошт тэхнікі, на якой рыхтавалі выпуск газэты, шматкроць ніжэйшы за пазначаны Эканамічным судом.

«Наша ніва» няўдала абскардзіла рашэньне судзьдзі Эканамічнага суду Эрнэста Койры. Ён палічыў, што старыя прынтар і ноўтбук, якія выкарыстоўваліся пры падрыхтоўцы газэты, зьяўляюцца «прадметамі адміністрацыйнага правапарушэньня», а іх агульны кошт перавышае 1160 рублёў (40 базавых велічыняў).

Гэта мінімальная сума, патрэбная для таго, каб пакараць за «незаконную прадпрымальніцкую дзейнасьць».

Атэставаны спэцыяліст склаў заключэньне з ацэнкай тэхнікі. Аказалася, што насамрэч прынтар, якому ўжо 21 год, каштуе 173 рублі, а 8-гадовы ноўтбук — 229 рублёў. Гэта азначае, што сапраўдная іх вартасьць у некалькі разоў ніжэйшая за тую, якую пазначыў Эканамічны суд.

Аднак судзьдзя Вярхоўнага суду Алена Кастрама вырашыла іначай, пакінуўшы папярэдняе рашэньне бязь зьменаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG