Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладальніцу горадзенскай крамы нацыянальнай сымболікі «Адметнасьць» будуць судзіць


Крама "Адметнасьць", жнівень 2020
Крама "Адметнасьць", жнівень 2020

Уладальніцу горадзенскай крамы нацыянальнай сымболікі «Адметнасьць» Вольгу Верамеенку вызвалілі праз 72 гадзіны пасьля затрыманьня.

Але яе чакае суд на падставе пратаколу аб арганізацыі несанкцыянаванага пікету, паведамляе БелаПАН са спасылкай на партал навінаў Hrodna.life.

3 чэрвеня ў краму прыходзілі мясцовы ідэоляг, санстанцыя, АМАП і супрацоўнікі Ленінскага РАУС. Канфіскавалі частку прадукцыі, правялі агляд кватэры, дзе пражывае Верамеенка, пасьля чаго яе затрымалі.

«За трое сутак Вольга зьмяніла тры камэры. Першы дзень яна знаходзілася ў камэры адна. Затым — у дзьвюх розных камэрах зь людзьмі. Вользе нельга было сядзець удзень, да адбою прыбіралі ложак», — адзначаецца ў паведамленьні.

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG