Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Чэхіі параўнаў арганізацыю «прызнаньняў» Пратасевіча з мэтадамі са сталінскіх часоў


Міністар замежных справаў Чэхіі Якуб Кулганэк

Прымусовым і відавочна зманіпуляваным лічыць МЗС Чэхіі паказаныя на беларускім тэлебачаньні «прызнаньні» арыштаванага Рамана Пратасевіча.

«Неверагодна, што ў ХХІ стагодзьдзі рэжым Лукашэнкі выкарыстаў супраць сваіх апанэнтаў мэтады, вядомыя з часоў самых жорсткіх сталінскіх рэпрэсій 30-50-х гадоў ХХ стагодзьдзя», — сказана ў заяве зьнешнепалітычнага ведамства.

Чэскі МЗС назваў такія мэтады адназначна недапушчальнымі для цывілізаванай Эўропы і запатрабаваў неадкладнага вызваленьня Пратасевіча і іншых палітвязьняў, ь якіх «з кожным тыднем значна павялічваецца».

На думку Прагі, затрыманьне журналіста і актывіста пасьля прымусовай пасадкі ў Менску самалёта Ryanair супярэчыць міжнароднаму праву. Адзначаецца, што на апошнім пасяджэньні Эўрапейскай рады Чэхія адразу падтрымала новыя абмежавальныя захады ў дачыненьні да Беларусі і была адной зь першых, хто забараніў палёты самалётаў «Белавія» над сваёй тэрыторыяй. Акрамя таго, краіна «актыўна падтрымала» рашэньне Рады Эўразьвязу забараніць палёты беларускіх перавозчыкаў у паветранай прасторы ЭЗ і ь імі аэрапортаў у ЭЗ.

«З нашага пункту гледжаньня, важна, каб санкцыі супраць Беларусі не закраналі простых беларускіх грамадзян, а былі накіраваныя выключна на Лукашэнку і іншых адказных асоб, якія з дапамогай жорсткіх рэпрэсій дапамагаюць утрымліваць яго аўтарытарны рэжым ва ўладзе», — сказана ў заяве.

Кіраўнік МЗС Чэхіі Якуб Кулганэк паведаміў, што 9 чэрвеня сустрэнецца са Сьвятланай Ціханоўскай для абмеркаваньня сытуацыі ў яе краіне, ва Рамана Пратасевіча, блогера Ігара Лосіка і іншых палітвязьняў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG