Прыкладна 1700 грузавікоў чакае выезду празь дзяржаўную мяжу, падае сайт Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі.
Найбольшая колькасьць сканцэнтравалася на беларуска-літоўскім адрэзку мяжы: амаль 500 адзінак грузавога транспарту ў пункце пропуску Каменны Лог, больш за 300 — у Беняконях, 280 — у Катлоўцы, 130 — у Прывалцы, 120 — у Відзах.
Агулам больш за 350 фураў чакае ў чарзе на мяжы з Латвіяй: 230 у Грыгораўшчыне і 120 з боку Ўрбанаў.
Інфармацыя пра чэргі на мяжы з Польшчай і Ўкраінай на сайце ведамства не абнаўляецца.
Зьніжэньне прапускной здольнасьці пунктаў пропуску на мяжы з боку Беларусі фіксуецца ўжо некалькі апошніх месяцаў.