Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горадзенскую журналістку, якую затрымалі 1 чэрвеня, пакаралі штрафам за «распаўсюд экстрэмісцкай інфармацыі»


Ірына Новік, журналістка, Hrodna.life на волі. Горадня, 3 чэрвеня 2021 году.
Ірына Новік, журналістка, Hrodna.life на волі. Горадня, 3 чэрвеня 2021 году.

Рэдактарку спэцпраектаў парталу Hrodna.life Ірыну Новік выпусьцілі з РАУС Ленінскага раёну Горадні, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Яе пакаралі штрафам у 25 базавых велічынь (725 рублёў), паведаміў галоўны рэдактар сайту Аляксей Шота. На яе і Аляксея Шоту завялі адміністрацыйную справу па арт. 19.11 КаАП «Распаўсюд, выраб, захоўваньне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая зьмяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасьці ці прапагандуе такую дзейнасьць». Справа за публікацыю на сайце аднаго з Telegram-каналаў, прызнаных экстрэмісцкім.

Як расказала рэдактарка праектаў Hrodna.life Ірына Новік, яеа двое содняў адсядзела ў горадзенскай турме, бо ізалятар на рамонце, увесь час сядзела ў адзіночцы. Ёй не дазвалялі сядзець у камэры з 6:00 да 22:00. Забралі кнігу і нататнік, зь якімі яна пайшла на апытаньне. Можна было хадзіць па камэры, рабіць практыкаваньні. Ноччу двойчы падымалі, каб запытацца імя і артыкул. На сустрэчу з адвакаткай выводзілі з рукамі за сьпінай.

Яна цалкам адмовілася ад ежы, бо ня ведала, як страўнік прыме турэмнае харчаваньне. Цяпер адчувае сябе добра.

Ірыну Новік затрымалі 1 чэрвеня. 30 траўня сілавікі на некалькі гадзін затрымалі і галоўнага рэдактара інфармацыйнага рэсурсу Аляксея Шоту, на якога склалі адміністрацыйны пратакол за «распаўсюд экстрэміскіх матэрыялаў».

Раней Hrodna.life ужо судзілі паводле артыкулу 19.11 — міліцыя знайшла на сайце некалькі спасылак на Telegram-канал,цяпер прызнаны «экстрэмісцкім». Рэдакцыю аштрафавалі на 12 325 рублёў. Тэхніку, забраную пры аглядзе, не вярнулі дагэтуль.

1 чэрвеня Ірыну Новік выклікалі да ўчастковага. Журналістка прыйшла ў аддзяленьне, яе затрымалі. Затым супрацоўнікі міліцыі правялі агляд у яе дома.

Ірыну Новік зьмясьцілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня, абвінаваціўшы паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, якая зьмяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасьці ці прапагандуе такую дзейнасьць).

У сакавіку ў Ірыны Новік ужо быў ператрус. Тады яна праходзіла сьведкай у справе супраць мастака Алеся Пушкіна і іншых асобаў «аб рэабілітацыі нацызму» (ч. 3 арт.130 КК). У выніку забралі ноўтбук і тэлефон.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG