Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр беларускі хірург, які правёў больш за 7 тысяч апэрацый на сэрцы і сасудах


Вячаслаў Янушка
Вячаслаў Янушка

На 71-м годзе жыцьця памёр прафэсар Вячаслаў Янушка, старшыня Беларускай асацыяцыі ангіёлягаў і сасудзістых хірургаў, чалец Эўрапейскага таварыства кардыёлягаў.

Пра гэта паведаміла Міністэрства аховы здароўя.

У 1982 годзе Вячаслаў Янушка абараніў кандыдацкую, а ў 1990 стаў доктарам мэдычных навук. Шмат гадоў быў галоўным пазаштатным сасудзістым хірургам Міністэрства аховы здароўя. За час практычнай дзейнасьці правёў больш за 7000 апэрацый на сэрцы і сасудах.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG