Пра гэта паведамляе туркмэнская служба Радыё Свабода — Радыё Азатлык.
Правіла было ўведзена пасьля таго, як прэзыдэнт зьявіўся на публіцы ў нацыянальным галаўным уборы пасьля сьмерці бацькі. Мялікгулы Бэрдымухамэдаў памёр 18 траўня ва ў росьце 88 гадоў. Ён быў падпалкоўнікам унутраных войскаў у запасе, працаваў ва ўрадзе Туркмэнскай ССР.
Пасьля сьмерці бацькі прэзыдэнт Туркмэністану на працягу сямі дзён не зьяўляўся на публіцы і дзяржаўным тэлебачаньні. Безь яго прайшлі сьвяткаваньні Нацыянальнага дня туркмэнскага скакуна і алабая, сьвяточнымі цырымоніямі кіраваў сын прэзыдэнта Сэрдар.
Паводле зьвестак карэспандэнта Радыё Азатлык, у Лебапскім вілаяце на ўсходзе краіны жанчыны, якія працуюць у бюджэтных арганізацыях, у знак жалобы носяць шалі з чорнымі ўзорамі. Сам прэзыдэнт зьяўляецца на ўсіх мерапрыемствах на чорным аўтамабілі, нягледзячы на тое што з 2015 года ў краіне ўведзены неафіцыйны забарона на аўтамабілі цёмнага колеру.