Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Gazeta Wyborcza уганаравала Сьвятлану Ціханоўскую званьнем «Чалавек году»


Адно зь вядучых польскіх выданьняў, Gazeta Wyborcza, уганаравала Сьвятлану Ціханоўскую тытулам «Чалавек году» (Człowiek Roku).

«Героі змаганьня з пандэміяй і Сьвятлана Ціханоўская, пераможца на прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі, атрымліваюць у 2021 годзе званьне Чалавека году. За папярэдні, 2020 год, мы адзначылі старшыню Сэнату Томаша Гродзкага», — напісала выданьне.

«За некалькі тыдняў Сьвятлана Ціханоўская стала палітыкам. За некалькі наступных — лідэрам нацыі. На сёньняшні дзень яна адзіны варты даверу прадстаўнік Беларусі на міжнароднай арэне», — падкрэсьліла Gazeta Wyborcza.

Званьне «Чалавек году» Gazeta Wyborcza прысвойвае з 1999 году, гэткім чынам выказваючы прызнаньне людзям, якія працуюць дзеля разьвіцьця дэмакратыі, спрыяюць разьвіцьцю талерантнасьці, працуюць на карысьць адкрытага грамадзтва і змагаюцца за правы чалавека.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG