Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм'ер-міністар Польшчы выказаў спачуваньне сямʼі Вітольда Ашурка


Цырымонія разьвітаньня зь Вітольдам Ашуркам, 26 траўня 2021
Цырымонія разьвітаньня зь Вітольдам Ашуркам, 26 траўня 2021

Прэмʼер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі выказаў спачуваньні сямʼі актывіста беларускай апазыцыі, палітвязьня Вітольда Ашурка, які памёр у турме.

У сваім Твітэры кіраўнік польскага ўраду падкрэсьліў, што «падзяляе боль сямʼі і малітвы за душу нябожчыка Вітольда Ашурка, палітвязьня і вялікага патрыёта Беларусі».

Ён нагадаў, што дзядулю Вітольда Ашурка НКВД забіў у Катыні. «Спачывай зь мірам, верны сябар Польшчы!» — напісаў Матэвуш Маравецкі. На ягоны твіт зьвярнула ўвагу Польскае радыё.

Спачуваньне сям'і Вітольда Ашурка выказалі таксама кіраўніцтва Эўразьвязу, амбасадарка ЗША ў Беларусі.


Палітвязень Вітольд Ашурак нечакана памёр у калёніі 21 траўня. Сваякам сказалі, што ў яго спынілася сэрца. Жонка Вітольда Ашурка сказала журналістам, што муж раней ніколі ня меў праблемаў з сэрцам.

Пазьней улады апублікавалі кадры са шклоўскай калёніі № 17, на якіх меркавана апошнія хвіліны жыцьця палітвязьня Вітольда Ашурка. Запіс выклікаў шматлікія пытаньні ў родных, сяброў, лекараў і былых палітвязьняў, якія знаёмыя з умовамі ўтрыманьня ў шклоўскай і падобных калёніях.

25 траўня сваякі Ашурка атрымалі ў Шклове цела памерлага. Сяброўка сям’і Вольга Быкоўская расказала «Белсату», што ў Вітольда «забінтаваная галава ад макаўкі да носа, відаць толькі рот». Апрача гэтага, у Вітольда відаць падрапаныя рукі.

У пасьведчаньні аб ягонай сьмерці сказана, што непасрэдная прычына сьмерці высьвятляецца. Код R99 паводле Міжнароднай клясыфікацыі захворваньняў азначае «Іншыя недакладна вызначаныя і неўдакладненыя прычыны сьмерці».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG