Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чэрвеньскі чэмпіянат Эўропы па велатрэку ў Менску скасавалі


Спаборніцтвы ў велатрэку, ілюстрацыйнае фота
Спаборніцтвы ў велатрэку, ілюстрацыйнае фота

Эўрапейскі роварны саюз (UEC) адмяніў чэмпіянат Эўропы па велатрэку, які плянаваўся ў Менску 23-27 чэрвеня. Ідзе пошук альтэрнатыўнай краіны.

Такое рашэньне прынятае 27 траўня на адмысловым паседжаньні нацыянальных чальцоў арганізацыі ў Швайцарыі.

«Мы адсочвалі сытуацыю зь Беларускай федэрацыяй роварнага спорту, якая перарасла ў міжнародную дыскусію, і падчас паседжаньня праўленьня прынялі рашэньне адмяніць спаборніцтвы ў Менску. Хачу падзякаваць кіраўніцу фэдэрацыі Натальлю Цылінскую, якая зь велізарным запалам дапамагала рыхтаваць мерапрыемства, аднак мы ўжо працуем над пошукам альтэрнатыўнага рашэньня, якое дазволіць гоншчыкам 50 нацыянальных камандаў удзельнічаць у кантынэнтальных спаборніцтвах гэтага сэзону», — заявіў кіраўнік Эўпрапейскага роварнага саюзу Энрыка Дэла Каса.

Яшчэ да гэтага пра адмову выступаць на спаборніцтвах, калі яны адбудуцца ў Беларусі, заявілі сусьветныя фаварыты гэтага віду спорту — зборныя Вялікай Брытаніі, Нідэрляндаў, Нямеччыны, а таксама Літвы.

Праз палітычную нестабільнасьць у Беларусі адмененыя заплянаваныя тут

  • чэмпіянат сьвету ў хакеі,
  • Кубак сьвету ў біятлёне,
  • чэмпіянат Эўропы ў сучасным пяцібор’і,
  • міжнародны матч да 110-й гадавіны беларускага футболу ды некаторыя іншыя значныя спаборніцтвы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG