Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грамадзянам ЗША рэкамэндавалі не наведваць Беларусь праз ігнараваньне там законаў і рызыкі каранавірусу


Вакцынацыя ў ЗША, ілюстрацыйнае фота
Вакцынацыя ў ЗША, ілюстрацыйнае фота

З афіцыйным паведамленьнем аб гэтым выступіў Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША. Беларусі прысвоілі найбольшы нэгатыўны рэйтынг для падарожжаў.

Урад ЗША прысвоіў Беларусі найбольшы нэгатыўны рэйтынг для падарожжаў: «Level 4: Do Not Travel» (Узровень 4: не наведвайце) і рэкамэндаваў сваім грамадзянам устрымацца ад паездак у Беларусь праз адвольнае прымяненьне законаў, рызыку затрыманьня і заражэньня COVID-19.

Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША піша, што беларускія ўлады затрымалі дзясяткі тысяч чалавек, у тым ліку грамадзян ЗША, «нібыта за сувязь з апазыцыйнымі партыямі і ўдзел у палітычных дэманстрацыях».

«Некаторыя сталі ахвярамі перасьледаў і жорсткага абыходжаньня, — падкрэсьліваецца ў паведамленьні. — Таксама беларускія ўлады пераследуюць асобаў, зьвязаных зь незалежнымі і замежнымі СМІ. А 23 траўня прымусова пасадзілі камэрцыйны самалёт, які перасякаў паветраную прастору краіны, каб арыштаваць апазыцыйнага журналіста».

Дзярждэпартамэнт адзначае, што ў Беларусі дзейнічаюць абмежаваньні ў дачыненьні людзей з двайным грамадзянствам. Для такіх асобаў могуць адмовіць у прызнаньні грамадзянства ЗША, уключна з адмовай у консульскай дапамозе затрыманым.

Таксама робіцца акцэнт, што Цэнтар кантролю і прафіляктыкі захворваньняў адносіць Беларусь да краін з высокай рызыкай заражэньня COVID-19.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG