Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маці пінскага судзьдзі, які ў жніўні 2020 году адмовіўся караць затрыманых, дапытвалі пяць гадзін


Аляксей Пацко
Аляксей Пацко

Супрацоўнікі Пінскай міжраённай пракуратуры ўчыніла ператрусы ў кабінэце былога судзьдзі Аляксея Пацко і ў ягоных сваякоў, а маці забіралі на допыт. Падстава — санкцыя гарадзкога пракурора.

Ператрусы прайшлі па месцы жыхарства і ў працоўным кабінэце Аляксея Пацко, а таксама ў кватэры, дзе пражываюць ягоная сястра зь дзецьмі і маці. Канфіскавалі тэхніку. Сам мужчына за некалькі дзён да гэтага пасьпеў пакінуць краіну.

Пасьля пяцігадзіннага допыту сілавікі адпусьцілі маці былога судзьдзі. У якім статусе цяпер спадарыня Тацяна, невядома. Знаёмыя сям’і кажуць, што дапытвалі яе ў рамках крымінальнай справы супраць сына.

«Нібыта падлог нейкіх дакумэнтаў, сувязі з Тацянай няма. Ведаем толькі, што з канцылярыі Пінскага суду канфіскавалі ўсе крымінальныя справы, якія ён вёў», — спасылаецца на сьведак «Вясна».

10 жніўня Аляксей Пацко адмовіўся судзіць затрыманых у адміністрацыйных справаў і звольніўся з суду.

За больш як 9 месяцаў, што прайшлі ад сфальсыфікаваных прэзыдэнцкіх выбараў, у Беларусі судзілі і судзяць дзясяткі тысяч затрыманых у адміністрацыйных і крымінальных справах. Супраць сілавікоў за перавышэньне паўнамоцтваў, катаваньні і забойствы не заведзена ніводнай справы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG