Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭЗ скараціў абмеркаваньне адносінаў з Расеяй з прычыны сытуацыі ў Беларусі


Фрагмэнт плякату на мітынгу ў Празе супраць анэксіі Расеяй Крыму, 2014, архіўнае фота
Фрагмэнт плякату на мітынгу ў Празе супраць анэксіі Расеяй Крыму, 2014, архіўнае фота

Эўразьвяз адклаў падрабязнае абмеркаваньне адносінаў з Расеяй. Тэма павінна была стаць галоўнай на саміце ЭЗ у панядзелак.

Замест гэтага лідэры эўрапейскіх краінаў засяродзіліся на сытуацыі вакол прымусовай пасадкі беларускімі ўладамі самалёту авіякампаніі Ryanair ў Менску і арышту беларускага апазыцыйнага блогера Рамана Пратасевіча, які ляцеў гэтым самалётам з Атэнаў у Вільню.

Стратэгічная дыскусія пра адносіны з Масквой павінна была стаць адной з трох галоўных тэм саміту ў Бруселі. Меркавалася, што Эўразьвяз перагледзіць асноўныя прынцыпы ўзаемадзеяньня з Крамлём, у апошні раз сфармуляваныя ў 2016 годзе.

Абмеркаваньне тэмы рыхтуецца з 2020 года, але некалькі разоў пераносілася, у апошні раз — у сакавіку 2021 года з-за росту захворваньня жыхароў ЭЗ каранавірусам новага тыпу. На сэсіі 24 траўня плянавалася абмеркаваць сытуацыю вакол атручваньня і арышту расейскага апазыцыянэра Аляксея Навальнага, умяшальніцтва ў Расеі ва ўнутраныя справы ЭЗ і выбухі на вайсковых складах у Чэхіі, у якіх Прага абвінавачвае расейскую ваенную выведку.

Меркавалася, што на абмеркаваньні ў панядзелак па тэме адносін з Расеяй выступяць прэзыдэнты ці кіраўнікі ўрадаў усіх 27 дзяржаў ЭЗ. Праза перанос фокусу на сытуацыю вакол Менску размова пра Расею ўклалася ў паўтары гадзіны.

Кіраўнік Эўрапейскай Рады Шарль Мішэль, тым ня менш, назваў размову «плённай». Кіраўнік Эўракамісіі Урсула фон дэр Ляйен па выніках сустрэчы нагадала, што Масква спрабуе аслабіць ЭЗ і падарваць дзяржавы, якія ў яго ўваходзяць. «Мы бачым гэтую схему гадамі, яна не зьмяняецца і толькі становіцца горш. У той жа час ЭЗ і Расея асуджаныя на агульную будучыню», — заявіла яна.

Адносна Беларусі лідэры дзяржаў Эўрапейскага зьвязу прыйшлі да згоды. У прыватнасьці, уводзіцца забарона на выкарыстаньне беларускай авіяцыяй паветранай прасторы ўсіх 27 дзяржаў ЭЗ. У сваёй афіцыйнай заяве Рада Эўразвязу заклікае ўсіх авіяперавозчыкаў з ЭЗ пазьбягаць пералётаў над тэрыторыяй Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG