Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Крыме расейскія лётчыкі катапультаваліся з самалёту, які стаяў на зямлі


Ілюстратыўнае фота
Ілюстратыўнае фота

Абодва пілёты засталіся жывыя. Гэта адбылося на аэрадроме нездалёк ад гораду Сакі пры падрыхтоўцы да вылету.

Як паведамляе «Интерфакс», напярэдадні вечарам на аэрадроме ў горада Сакі пры падрыхтоўцы да вылету адбылося няштатнае катапультаваньне лётчыкаў са зьнішчальніка Су-30см.

На месцы здарэньня спэцыялісты абсьледуюць самалёт, паведамляе РБК.

Падобны інцыдэнт адбыўся ў сакавіку 2021 гады пад Калугай. Тады на бамбардзіроўшчыку Ту-22М3 падчас плянавай падрыхтоўкі да палёту адбылося няштатнае спрацоўваньне сыстэмы катапультаваньня. Тры чальцы экіпажу загінулі: ім не хапіла вышыні для раскрыцьця парашутаў, і яны разьбіліся пры падзеньні.

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG