Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Facebook заблякаваў суполку, заснаваную журналістамі «СБ. Беларусь сегодня»


Прычына блякіроўкі — сталае выкарыстаньне мовы нянавісьці.

Facebook заблякаваў суполку «Будзьма! Сообщество честных людей», якую заснавалі журналісты «СБ: Беларусь сегодня» Раман Рудзь і Дзьмітры Крат.

Блякіроўку заўважыла «Наша ніва».

Гэта была асноўная пляцоўка для камунікацыі журналістаў дзяржаўных СМІ, у групе было каля 2500 удзельнікаў.

Прычына блякіроўкі — сталае выкарыстаньне мовы нянавісьці.

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG