Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэра «Маладога фронту» Дзяніса Ўрбановіча адвозілі ў ДФР

абноўлена

Дзяніс Урбановіч, архіўнае фота
Дзяніс Урбановіч, архіўнае фота

Дзяніса Ўрбановіча пасьля затрыманьня адвозілі ў Дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржкантролю.

Тэлеграм-канал «Маладога фронту» ​паведаміў, што зь вечара 21 траўня лідэр арганізацыі Дзяніс Урбановіч не выходзіць на сувязь.

Актывіст Леанід Кулакоў расказаў Свабодзе, што Дзяніс Урбановіч 21 траўня заходзіў да яго ў госьці, а сышоў «недзе пасьля 16-й гадзіны дня». Паводле Кулакова, Урбановіч меўся ехаць да сябе дамоў, але зьнік.

«Звычайна ён, як вяртаецца дамоў, тэлефануе, што дабраўся нармальна. Але ўчора не перазваніў», — сказаў Леанід Кулакоў.

Абноўлена. Дзяніса Ўрбановіча пасьля затрыманьня адвозілі ў Дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржкантролю, паведаміў брат актывіста Максім.

Апошні раз Дзяніс Урбановіч адбываў адміністрацыйны арышт у сакавіку, у Жодзінскім ізалятары. Ён расказваў, што ўмовы і стаўленьне да яго з боку ахоўнікаў ізалятару былі надзвычай жорсткімі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG