Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ByPol паведаміў пра самагубства адстаўнога міліцэйскага начальніка ў Берасьці, які летась браў удзел у разгонах пратэстаў


Пратэставая актыўнасьць у Берасьці, ілюстрацыйнае фота

Пра надзвычайнае здарэньне ў Берасьці стала вядома зь некалькіх крыніц.

Пра суіцыд былога начальніка ўпраўленьня аховы правапарадку і прафіляктыкі УУС Берасьцейскага аблвыканкаму Генадзя Вайтовіча паведаміў тэлеграм-канал ініцыятывы колішніх беларускіх сілавікоў ByPol.

Таксама факт надзвычайнага здарэньня пацьвердзілі чытачы парталу Tut.by.

Паводле ByPol, паступіла інфармацыя, што ўчыніў самагубства палкоўнік міліцыі ў адстаўцы, былы начальнік упраўленьня аховы правапарадку і прафіляктыкі УУС Берасьцейскага аблвыканкаму Генадзь Вайтовіч. 50-гадовы кіраўнік падразьдзяленьня летась быў адказны за задушэньне народнага пратэсту ў горадзе і рэгіёнах.

У канцы 2020 году палкоўнік Вайтовіч выйшаў на пэнсію.

У сваіх перакананьнях былы міліцыянт, паводле ягоных калегаў, шчыра падтрымліваў цяперашні рэжым.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG