Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар спорту Беларусі абурыўся пераносам біятлённага этапу з Раўбічаў


Біятлённы турнір у Раўбічах, архіўнае фота
Біятлённы турнір у Раўбічах, архіўнае фота

Міністар спорту і турызму Сяргей Кавальчук накіраваў адкрыты ліст прэзыдэнту Міжнароднага зьвязу біятляністаў (IBU) Уле Даліну, у якім «засмуціўся навіной» аб адмене этапу Кубка сьвету сэзону 2021/2022 у Раўбічах.

На мінулым тыдні Міжнародны саюз біятляністаў вырашыў перанесьці зь Беларусі ў Фінляндыю заплянаваны восьмы этап Кубку сьвету «праз палітычную сытуацыю ў краіне».

«Рэспубліка Беларусь прытрымліваецца пазыцыі, што спорт мусіць быць па-за палітыкай і выступаць сродкам аб’яднаньня людзей, — піша на сайце Мінспорту кіраўнік ведамства. — Лічым, што прынятае неабгрунтаванае рашэньне падрывае аўтарытэт саюзу ў сусьветным спорце і даверлівыя адносіны з нашай краінай, а таксама прынцыпы алімпізму. Выказваем глыбокае шкадаваньне ў сувязі з тым, што праз палітыку двайных стандартаў пацярпяць шматлікія заўзятары і аматары біятлёну».

Сяргей Кавальчук выказаў спадзяваньне, што «пасьпешлівае рашэньне» будзе перагледжанае і далейшае супрацоўніцтва зь Міжнародным саюзам біятляністаў працягне актыўна разьвівацца.

Міжнародны саюз біятланістаў 16 траўня паведаміў, што этап Кубку сьвету ў Раўбічах, заплянаваны на 3-6 сакавіка 2022 году, перанесены ў фінскі Кантыялахці. Выканкам IBU заявіў, што прычынай стала «бягучая сытуацыя ў Беларусі, якая можа выклікаць складанасьці ў працы арганізацыйных камітэтаў, фэдэрацый і зборных».

Сьледам Беларуская фэдэрацыя біятлёну адзначыла, што навіна пра перанос спаборніцтваў успрынятая беларускім бокам з «глыбокім шкадаваньнем». Таксама арганізацыя панаракала, што перанос ажыцьцявілі безь якіх-небудзь папярэдніх кансультацый.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG