Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: гадавіна нелегальнага зьезду Таварыства беларускай школы


Падзеі 19 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дзень у гісторыі

1929 — у Вільні адбыўся нелегальны зьезд Таварыства беларускай школы.

1944 — прынялі пастанову пра стварэньне ў Менску Літаратурнага музэю імя Янкі Купалы.

1991 — адбыўся рэфэрэндум аб незалежнасьці Харватыі.

1996 — зь менскай турмы на волю выйшаў прафэсар Юры Хадыка. Палітыка арыштавалі за арганізацыю Чарнобыльскага шляху разам са сваім калегам Вячаславам Сіўчыкам. У вязьніцы Хадыка правёў галадоўку, якая доўжылася 23 дні.

1999 — у Менску абвясьцілі прысуд у справе апазыцыйнага палітыка, былога прэм’ер-міністра Міхаіла Чыгіра. Чыгір быў асуджаны да турэмнага зьняволеньня тэрмінам на 3 гады з адтэрміноўкай выкананьня прысуду на 2 гады. Нягледзячы на пратэсты АБСЭ і многіх замежных урадаў, Чыгір заставаўся ў зьняволеньні да 30 лістапада 1999 году.

Міхаіл Чыгір
Міхаіл Чыгір

У гэты дзень нарадзіліся

1762 Ёган Готліб Фіхтэ, нямецкі філёзаф.

1881Мустафа Кэмаль Ататурк, турэцкі палітык, заснавальнік і першы прэзыдэнт Турэцкай Рэспублікі.

1890Хо Шы Мін, рэвалюцыянэр, лідэр камуністычнага Віетнаму.​
У памяці

1125Уладзімер Манамах, вялікі князь кіеўскі, дзяржаўны дзеяч і пісьменьнік

1895Хасэ Марці, кубінскі рэвалюцыянэр і пісьменьнік.

1935 Лоўрэнс Арабійскі, брытанскі выведнік.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG