Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генпракуратура патлумачыла, чаму заблякавала доступ да Тut.by


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Генпракуратура цьвердзіць, што партал Тut.by шмат разоў парушаў заканадаўства што да разьмяшчэньня забароненай інфармацыі. Маецца на ўвазе публікацыя інфармацыі ад імя фонду BYSOL.

«Згодна з артыкулам 38 Закону „Аб сродках масавай інфармацыі“ ў СМІ, на інтэрнэт-рэсурсах забаронена распаўсюджваньне зьвестак ад імя арганізацый, якія не прайшлі ва ўстаноўленым парадку дзяржаўную рэгістрацыю, калі такая рэгістрацыя абавязковая», — пракамэнтаваў блякаваньне парталу Дзьмітры Брылеў, афіцыйны прадстаўнік Генэральнай пракуратуры Беларусі.

Гаворка ідзе, у прыватнасьці, аб фондзе BYSOL, які не зарэгістраваны ў Беларусі.

«Міністэрства інфармацыі на падставе інфармацыі Генпракуратуры прыняло рашэньне аб абмежаваньні доступу да рэсурсу Тut.by», — кажа Брылеў.


BYSOL — фонд салідарнасьці, які фінансава дапамагае рэпрэсаваным беларусам, зьбіраючы добраахвотныя ахвяраваньні, ён зарэгістраваны як юрыдычная асоба ў Нідэрляндах. Паводле сузаснавальніка BYSOL Андрэя Стрыжака, ад сярэдзіны жніўня па канец сьнежня фонд выплаціў пацярпелым ад рэжыму амаль 3 мільёны эўра.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG