Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі зьнік нігерыйскі футбаліст, знайшлі на мяжы з Польшчай

Шалік нігерыйскіх заўзятараў, ілюстрацыйнае фота
Шалік нігерыйскіх заўзятараў, ілюстрацыйнае фота

Зьніклага на Берасьцейшчыне футбаліста зь Нігерыі знайшлі — спрабаваў прарвацца ў Эўропу.

Нігерыйская футбольная каманда прыехала на зборы ў Маларыту, і пасьля трэніроўкі 7 траўня 20-гадовы гулец Задзі Чукву Эмануэла не вярнуўся ў гатэль.

Прадстаўнік каманды зьвярнуўся ў міліцыю, выказаўшы здагадку, што футбаліст мог паехаць у Менск. Але выглядае, што пляны ў таго былі іншыя.

Пасьля 10 дзён пошукаў УУС Берасьцейскай вобласьці паведаміла, што зніклага афрыканца затрымалі на польскай тэрыторыі ў горадзе Цярэспаль — ён спрабаваў «прарвацца» далей на Захад.

Цяпер вырашаецца, ці будзе грамадзянін Нігерыі дэпартаваны назад у Беларусь, адкуль трапіў у Польшчу.

XS
SM
MD
LG