Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Гэта акупацыя». Сьвятлана Ціханоўская пра атаку на Tut.by. ВІДЭА


У офісе Tut.by. Архіўнае фота.
У офісе Tut.by. Архіўнае фота.

Офіс Сьвятланы Ціханоўскай запатрабаваў неадкладнай рэакцыі Эўразьвязу на падзеі вакол незалежнага парталу Tut.by.

«Сёньня мы ўсе — сьведкі наўмыснага забойства парталу Tut.by, — заявіла ў адмысловым відэазвароце Сьвятлана Ціханоўская. — 20 гадоў рэсурс паведамляў беларусам сумленныя навіны і быў узорам незалежнай прэсы. Многія асьцерагаліся, што так і адбудзецца, але гэта зусім іншае пачуцьцё, калі глядзіш на пасьлядоўнае зьнішчэньне свабоды на ўласныя вочы. Зборышча людзей, якія трымаюць уладу ў Беларусі, — гэта і ёсьць сапраўдны акупацыйны рэжым. Яны забіваюць СМІ, забіваюць партыі і суполкі, забіваюць нас — на вуліцах і ў турмах».

Каманда Сьвятланы Ціханоўскай ужо знаходзіцца на сувязі з кіраўніцай Эўракамісіі Урсулай фон дэр Ляйен.

«Мы патрабуем неадкладнай рэакцыі Эўразьвязу, тэрміновага запуску праграмы падтрымкі незалежных СМІ, абароны журналістаў і дапамогі для працягу працы насуперак рэпрэсіям. Са свайго боку настойваем, што трэба ўвесьці санкцыі супраць усіх адказных за рэпрэсіі рэдакцый, журналістаў і блогераў», — гаворыцца ў паведамленьні.

Сачыць за навінамі Tut.by можна ў сацыяльных сетках:

  • Telegram: https://t.me/tutby_official
  • Facebook: https://www.facebook.com/tut.by
  • Instagram: http://instagram.com/tutbylive
  • ВКонтакте: https://vk.com/tutby

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG