Лінкі ўнівэрсальнага доступу

BYPOL апублікаваў відэа з аўтазака, як затрыманая актывістка Лагацкая «выхоўвае» сілавікоў

Галіна Лагацкая, архіўнае фота
Галіна Лагацкая, архіўнае фота

Цяпер Галіна Лагацкая адбывае 20 сутак адміністрацыйнага арышту за «несанкцыянаваны пікет».

Ініцыятыва былых сілавікоў BYPOL апублікавала леташняе відэа, на якім затрыманая актывістка Галіна Лагацкая ў аўтобусе з праваахоўнікамі бяз боязі выказваецца пра падзеі ў Беларусі. Нягледзячы на папярэднія затрыманьні і наступныя пакараньні, 9 траўня Галіна Лагацкая выйшла ў цэнтар Менску з партрэтам свайго бацькі-вэтэрана, і цяпер яна адбывае 20 дзён адміністрацыйнага арышту.

У ініцыятыву BYPOL трапіла відэа з аўтазака, дзе затрыманая жанчына выказваецца пра выбарыі і сытуацыю ў краіне. Галіна Лагацкая была назіральніцай за выбарамі 2020 году, яе неаднаразова затрымлівалі і каралі арыштам.

XS
SM
MD
LG