Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканскі трубаправод аднавіў продаж бэнзіну пасьля кібэратакі


Такія чэргі каля бэнзакалёнак можна было ўбачыць у апошнія дні ў паўднёва-ўсходніх штатах ЗША

Паліваправод Colonial Pipeline аднавіў працу пасьля шасьці дзён прастою. Як паведамляе Reuters, перапынак у працы Colonial Pipeline стаў вынікам найбольш разбуральнай кібэратакі за ўсю гісторыю ЗША. Атака прывяла да панічнай скупкі бэнзіну ў шэрагу паўднёва-ўсходніх штатаў.

У суботу раніцай у сталічнай акрузе Калюмбія паведамлялі аб адсутнасьці бэнзіну чатыры заправачныя станцыі зь пяці. Раней, у пятніцу ўвечары, бяз паліва ў сталіцы ЗША заставаліся 88% аўтазаправак. На гэта зьвяртае ўвагу «Голас Амэрыкі».

Абвінавачаная ў атацы хакерская група DarkSide заявіла аб узломе сетак яшчэ чатырох арганізацый, уключаючы даччыную кампанію Toshiba ў Нямеччыне.

Прадстаўнік Colonial Pipeline заявіў, што абставіны ўзлому сыстэмы пакуль не ўстаноўленыя. Па трубаправодзе працягласьцю 8900 км штодня транспартуюцца сотні мільёнаў літраў галёнаў бэнзіну, дызэльнага і авіяцыйнага паліва, што паступаюць з нафтаперапрацоўчых заводаў Тэхасу на рынкі Ўсходняга ўзьбярэжжа ЗША.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG