Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пункт вакцынацыі ў менскім гандлёвым цэнтры «Экспабел» закрыюць пасьля 11 дзён працы


Вакцына ад COVID-19
Вакцына ад COVID-19

Мэдыкі палічылі, што ў гандлёвым цэнтры няма належных умоў для працы.

8 траўня ў менскім гандлёвым цэнтры «Экспабел» пачалі рабіць усім ахвотным прышчэпкі ад COVID-19. Аднак ужо 19 траўня пункт вакцынацыі закрыюць. Так вырашылі мэдыкі, піша Tut.by.

Плянавалася, што пункт у «Экспабеле», падрыхтаваны да працы мэдпэрсаналу за кошт самога гандлёвага цэнтру, будзе працаваць штодня з 10 раніцы да 9 вечара і прыме ўсіх, хто з розных прычынаў ня можа вакцынавацца ў сваёй паліклініцы. Ад мэдыкаў Менскай цэнтральнай раённай клінічнай лякарні залежалі пастаўкі вакцыны і мэдычнае суправаджэньне працэсу.

Адкрыцьцё цэнтру вакцынацыі выклікала ажыятаж, і тады дзеля зручнасьці ў ім арганізавалі папярэдні запіс замест жывой чаргі. Аднак цяпер у запісе адмаўляюць: ахвотных адпраўляюць на прышчэпку ў паліклінікі па месцы жыхарства.

Працэдура вакцынацыі, паводле мэдыкаў, «патрабуе адмысловых умоў, якія могуць быць забясьпечаны толькі ў мэдыцынскіх установах».

Да 18 траўня ў «Экспабеле» зробяць прышчэпкі тым, хто пасьпеў запісацца, а таксама тым, каму трэба ўвесьці другую дозу.

Раней пра намеры адкрыць пункты вакцынацыі заяўлялі чыноўнікі некалькіх раёнаў Менску, у прыватнасьці, Савецкага і Заводзкага.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG