Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Лунінцы п’яны мужчына скінуў 4-гадовага хлопчыка з балькону кватэры

Лунінец. Ілюстратыўнае фота.
Лунінец. Ілюстратыўнае фота.

Хлопчык выжыў, бо кватэра знаходзілася на 2-м паверсе.

Здарэньне адбылося ў Лунінцы на Берасьцейшчыне. Хлопчыка шпіталізавалі, а ў лякарні распавялі, што ноччу 8 траўня маці пакінула дзіця з 44-гадовым знаёмым па месцы яго жыхарства, каб пайсьці ў госьці, гаворыцца ў тэлеграм-канале Сьледчага камітэту.

Мужчына ў стане алькагольнага ап’яненьня скінуў дзіця з балькону. Хлопчыка паблізу дому знайшлі суседзі.

Лунінецкі раённы аддзел СК завёў крымінальную справу супраць мужчыны па ч. 2 арт. 149 (наўмыснае прычыненьне менш цяжкога цялеснага пашкоджаньня).

На допыце падазраваны растлумачыў, што быў п’яны і ня можа назваць прычыну свайго ўчынку.

XS
SM
MD
LG