Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Twitter будзе прапаноўваць аўтарам патэнцыйна шкодных або абразьлівых допісаў адрэдагаваць іх


Twitter хоча паспрабаваць абмежаваць зьяўленьне «патэнцыйна шкодных або абразьлівых» твітаў.

Сацыяльная сетка будзе прапаноўваць карыстальнікам адрэдагаваць паведамленьні, перадае «Голас Амэрыкі».

Twitter абвясьціў аб зьяўленьні новай функцыі, якая можа распазнаць шкодныя або абразьлівыя твіты і будзе прапаноўваць карыстальнікам пераканацца, што яны сапраўды хочуць апублікаваць яго.

«Людзі прыходзяць у Твітэр, каб пагаварыць пра тое, што адбываецца, і часам размовы пра рэчы, якія нас хвалююць, могуць стаць напружанымі, і людзі кажуць рэчы, пра якія яны могуць пазьней пашкадаваць», — паведаміла кампанія ў сваім блогу.

«Вось чаму ў 2020 годзе мы тэставалі падказкі, якія прапаноўвалі людзям зрабіць паўзу і паўторна вывучыць патэнцыйна шкодны або абразьлівы адказ, перш чым націснуць кнопку „Даслаць“», — патлумачылі ў кампаніі.

Сказ гучыць так: «Ці хочаце вы перагледзець гэта, перш чым твітнуць?»

Пасьля гэтага карыстальнікі могуць адправіць, адрэдагаваць або выдаліць допіс.

Твітэр не ўдакладніў, што будзе лічыцца «патэнцыйна шкодным або абразьлівым» кантэнтам.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG