Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рост насельніцтва ў Кітаі рэзка запаволіўся


Пэкін, ілюстрацыйнае фота
Пэкін, ілюстрацыйнае фота

Рост насельніцтва ў Кітаі ў апошнім дзесяцігодзьдзі ў сярэднім склаў 0,53 % за год. Да канца 2020 году колькасьць насельніцтва краіны дасягнула 1,411 мільярда чалавек, павялічыўшыся за дзесяцігодзьдзе толькі на 72 мільёны чалавек.

Паводле дадзеных Нацыянальнага статыстычнага бюро КНР, апублікаваных у аўторак, лік нованароджаных у 2020 годзе быў самым нізкім з 1961 году, калі ў краіне быў масавы голад. Рэзкае зьніжэньне нараджальнасьці ў апошнія гады разам з павелічэньнем працягласьці жыцьця пагражае дэмаграфічным крызісам, які можа падарваць эканамічны рост краіны, цытуе газэта New York Times дэмографаў, спэцыялістаў па Кітаі. Амаль 19 працэнтаў насельніцтва краіны — старэйшыя за 60 гадоў. Гэтая праслойка насельніцтва ўзрасла за дзесяцігодзьдзе на 6 працэнтаў.

Некалькі гадоў таму ўлады Кітая адмянілі ўведзеную ў 1980 годзе палітыку «аднаго дзіцяці», згодна зь якой пераважная колькасьць кітайскіх сем’яў маглі мець толькі адно дзіця. Аднак нараджальнасьць у краіне падае на працягу апошніх чатырох гадоў. У 2020 годзе яна зьменшылася на 15 працэнтаў, паведамляе CNBC.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG