Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бабруйску за «прапаганду нацысцкай сымболікі» затрымалі журналіста Ўладзімера Рэпіка


Уладзімер Рэпік
Уладзімер Рэпік

Бабруйчанін сьцьвярджае, што ролік, які прыцягнуў увагу сілавікоў, быў апублікаваны яшчэ некалькі год таму.

Раніцай 9 траўня ў Бабруйску затрымалі і даставілі ў ІЧУ журналіста Ўладзімера Рэпіка. Ён пасьпеў зьвязацца з калегамі і паведаміў, што яму інкрымінуюць артыкул 19.10 КаАП — «Прапаганда або публічнае дэманстраваньне, выраб, распаўсюд нацысцкай сымболікі або атрыбутыкі», піша Tut.by.

Рэпік кажа, што падставай для затрыманьня стаў кароткі відэаролік працягласьцю 25 сэкундаў, разьмешчаны на яго старонцы ў сацсетках. На ім некалькі хлопцаў зьбіваюць чалавека ў майцы са свастыкай. Пры гэтым допісу з ролікам ужо некалькі год.

Па словах Уладзімера, затрымліваў яго ўчастковы міліцыянт, ператрус у кватэры не праводзіўся. Са словаў участковага, суд над 60-гадовым журналістам пройдзе 10 траўня.

Уладзімер Рэпік — вядомы бабруйскі журналіст, які спэцыялізуецца на тэматыцы шоў-бізнэсу, пастаянны ўдзельнік фэстываляў «Залаты шлягер» і «Славянскі базар», аўтар дзясяткаў інтэрвію з зоркамі расейскай і беларускай эстрады.

Сёлета Рэпік запісаў некалькі відэазваротаў да Лукашэнкі, за якога, паводле яго словаў, галасаваў усе 26 гадоў. У роліках журналіст просіць дапамагчы яму вырашыць спрэчнае пытаньне з домам у вёсцы — будынак быў безгаспадарным, і Рэпік шмат гадоў выкарыстоўваў яго пад лецішча. Аднак затым сельсавет прадаў дом выпадковым людзям.

Рэпік не выключае, што гэтыя звароты маглі стаць падставай для падвышанай увагі да яго сацсетак з боку сілавікоў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG