Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўганістан: як найменей 25 чалавек загінулі і больш за 50 параненыя ў выніку выбуху каля школы


У пачатку траўня ЗША і NATO пачалі выводзіць свае сілы з Аўганістану ў рамках мірнай дамовы з Талібанам.

Прынамсі 25 чалавек загінулі і больш за 50 атрымалі раненьні ў выніку выбуху каля школы ў сталіцы Аўганістану Кабуле.

Прэс-сакратар МУС заявіў, што выбух адбыўся ў раёне, дзе жывуць пераважна шыіты. Большасьць ахвяраў — маладыя навучэнцы. Прадстаўнік міністэрства заявіў, што колькасьць загінулых павялічыцца. Некаторыя крыніцы паведамляюць пра 40 сьмерцяў.

Прадстаўнік Міністэрства адукацыі паведаміла агенцтву Reuters, што гэта сярэдняя школа для хлопчыкаў і дзяўчынак, дзе яны вучацца ў тры зьмены. Другая зьмена прызначана для навучаньня дзяўчынак. У міністэрстве паведамілі, што большасьць параненых — дзяўчаты.

Ніхто не ўзяў на сябе адказнасьць за напад. Напады ў шыіцкіх раёнах Кабула часта зьдзяйсьняюць баевікі экстрэмісцкай групоўкі «Ісламская дзяржава».

У пачатку траўня ЗША і NATO пачалі выводзіць свае сілы з Аўганістану ў рамках мірнай дамовы з Талібанам. Крытыкі гэтага рашэньня кажуць, што баевікі паспрабуюць вярнуцца да ўлады ў Аўганістане.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG