Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Лукашэнку ўжо пара сыходзіць». BYPOL апублікаваў відэа допыту дзяўчыны, затрыманай за нацыянальны сьцяг


Нацыянальны сьцяг каля Сьвята-Духавага сабору ў Менску. Ілюстрацыйнае фота.
Нацыянальны сьцяг каля Сьвята-Духавага сабору ў Менску. Ілюстрацыйнае фота.

Паводле інфармацыі BYPOL былых беларускіх сілавікоў, улады плянуюць штучна састарыць бел-чырвона-белае палотнішча з дапамогай хімічных рэагентаў і правесьці інсцэнаваньне «гістарычнай знаходкі» пры раскопках. 

У апазыцыйную структуру былых сілавікоў паступіла відэа допыту ў Савецкім РУУС Менску. Допыт адбываўся на фоне афіцыйнага сьцяга і партрэта Лукашэнкі.

Дзяўчына тлумачыць сілавікам, што значыць гэты сьцяг для яе:

«Патрэба перамен... Тое, што Лукашэнку ўжо пара сыходзіць, сьцяг сымбалізуе вызваленьне ад узурпатара, супраць гвалту, які прымяняецца АМАПам і ГУБАЗіКам».

Дзяўчына расказала таксама, як ў жніўні 2020 году яе затрымалі сілавікі, пабілі і даставілі ў РУУС Першамайскага раёну Менску, пасьля чаго яна перастала быць апалітычнай.

Відэа зафіксавала таксама, як міліцыянт выступіў зь лекцыяй аб гісторыі бел-чырвонага-белага сьцяга з пункту гледжаньня цяперашняй дзяржаўнай ідэалёгіі. Дзяўчына актыўна спрачаецца зь ім і пытаецца, чаму яны ловяць дзяўчат, а не сапраўдных злачынцаў, у тым ліку тых міліцыянтаў, якія яе пабілі.

Пасьля сфальсыфікаваных рэжымам Лукашэнкі на сваю карысьць вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 году ўлады пачалі сыстэматычны перасьлед за выкарыстаньне нацыянальных бел-чырвона-белага сьцяга, герба «Пагоня» і нават за спалучэньне белага і чырвонага колераў у вопратцы, на дамах, аўтамабілях. Дзяржаўныя чыноўнікі шмат разоў казалі пра масавыя забойствы, якія нібыта ўчыняліся пад нацыянальнымі сымбалямі беларусаў, аднак ніякіх дакумэнтальных сьведчаньняў таму прадставіць ня здолелі.

Таксама ўлады разгарнулі кампанію дзеля прызнаньня бел-чырвона-белага сьцяга экстрэмісцкім. Афіцыйна рашэньня не прынялі, аднак новая рэдакцыя закону «Аб экстрэмізьме» фактычна дазваляе сілавікам і судам перасьледаваць грамадзян за «спалучэньне дэструктыўных колераў», як нярэдка пішуць у пратаколах затрыманьняў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG