Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэркель заявіла пра дапамогу пераехаць у Нямеччыну тым, каму пагражае небясьпека ў Беларусі і Расеі


Ангела Мэркель
Ангела Мэркель

У часе дыскусіі з маладымі галяндцамі фэдэральная канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель выказала падтрымку тым, хто змагаецца за дэмакратыю ў Беларусі і ў Расеі.

Дыскусія адбылася ў Дзень вызваленьня ад акупацыі нацыянал-сацыялістычнай Нямеччынай, які адзначаецца ў Нідэрляндах, паведамляе тэлеграм-канал DW-Беларусь.

«Калі гаворка ідзе пра Беларусь ці Расею, вельмі важна не забывацца пра людзей, якія выяўляюць мужнасьць. Для нас у ГДР, калі я там жыла, было вельмі важна, што тыя, хто сядзеў у турме, ведалі, што ў Заходняй Нямеччыне пра іх памяталі: „Не думайце, што мы пра вас забыліся“. Таму, думаючы сёньня пра Беларусь, вельмі важна, каб мы памяталі пра тых, хто знаходзіцца ў турмах.

Мы павінны выкарыстоўваць усе нашы палітычныя кантакты, каб нагадваць пра гэта. Тым, каму пагражае прамая небясьпека, па магчымасьці дапамагаць пераехаць у Нямеччыну» — сказала Ангела Мэркель.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG