Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм'ер Італіі: Эўразьвяз увядзе пашпарты вакцынацыі ад COVID-19 у чэрвені


Эўрапейскі Зьвяз запусьціць пашпарты вакцынацыі ад каранавірусу для турыстаў у другой палове чэрвеня, сказаў прэм’ер-міністар Італіі Марыё Драгі падчас прэс-канфэрэнцыі зь міністрамі турызму G20.

«Эўрапейскі зялёны пропуск будзе гатовы ў другой палове чэрвеня. Тым часам італьянскі ўрад увёў нацыянальны зялёны пропуск, які ўступіць у сілу ў другой палове траўня. Ён дазволіць вольна падарожнічаць паміж рэгіёнамі Італіі.

Сьвет хоча ехаць у Італію, і Італія гатовая зноў вітаць сьвет. Я не сумняюся, што турызм у нашай краіне стане мацнейшым, чым раней», — цытуе міністра La Reppublica.

Адзначаецца, што грамадзяне трэціх краін таксама змогуць атрымаць такі пашпарт.

Каб аднавіць турызм у Італіі, урад мае намер прапанаваць дапамогу турыстычнай індустрыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG