Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомлі 19-гадовы кіроўца выпадкова наехаў на двух дзяцей, 6-гадовая дзяўчынка загінула

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Трагедыя здарылася на скрыжаваньні вуліц Савецкай і Сялянскай.

Як паведамляе УУС Гомельскага аблвыканкаму, 19-гадовы кіроўца на аўтамабілі Citroen выехаў на скрыжаваньне на чырвонае сьвятло і сутыкнуўся з аўтамабілем Nissan. У выніку сутыкненьня Citroen занесла на ходнік, дзе машына наехала на двух шасьцігадовых дзяцей — дзяўчынку і хлопчыка.

Дзяўчынка памерла ў машыне «хуткай дапамогі», хлопчык не пацярпеў.

Асьцярожна, на відэа момант наезду.

XS
SM
MD
LG