Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Індыя паставіла новы рэкорд па колькасьці памерлых ад COVID-19


Нью-Дэлі, 29 красавіка
Нью-Дэлі, 29 красавіка

У нядзелю ў краіне быў зафіксаваны новы сумны рэкорд па колькасьці памерлых — 3700 чалавек за суткі, і больш за 390 тысяч новых выпадкаў інфікаваньня.

Нягледзячы на гэта ў Індыі пачаўся падлік галасоў на выбарах у штатах, хоць высокі суд Мадраса раскрытыкаваў выбарчую камісію краіны за тое, што яна не спыніла палітычныя мітынгі, якія парушалі абмежаваньні ў сувязі з COVID-19. Старшыня суда Санджыб Банэрджы ўсклаў на камісію «аднаасобную адказнасьць» за ўсплёск захворваньня.

Хоць у Індыі знаходзіцца найбуйнейшы вытворца вакцын у сьвеце, Індыйскі інстытут сываратак, толькі 2 адсоткі з 1,3 мільярда жыхароў краіны прайшлі вакцынацыю.

У суботу краіна абвясьціла, што ўсе людзі старэйшыя за 18 гадоў маюць права на вакцынацыю, а з многіх месцаў паступалі паведамленьні пра адсутнасьць вакцын.

Па дадзеных Унівэрсытэта Джонса Гопкінса, усяго ў сьвеце зарэгістравана больш за 152 мільёнаў выпадкаў COVID-19. На долю ЗША прыходзіцца 32,3 мільёна, у Індыі — 19,5 мільёна, а ў Бразыліі — 14,7 мільёна.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG