Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нацбанк: адток рублёвых укладаў на дэпазытным рынку прыпыніўся


Нацбанк Беларусі
Нацбанк Беларусі

Адток тэрміновых валютных дэпазытаў насельніцтва працягваецца, але ўжо ў запаволеным рэжыме.

У першым квартале 2021 году сытуацыя ў грашова-крэдытнай сфэры Беларусі працягвала заставацца складанай, але адток рублёвых укладаў на дэпазытным рынку прыпыніўся. Гэта вынікае з агляду Нацыянальнага банку аб дынаміцы і фактарах інфляцыі ў першым квартале, інфармуюць naviny.by.

Паводле дадзеных Нацбанку, у сярэднім за сакавік тэрміновыя рублёвыя дэпазыты фізычных асоб вырасьлі на 2,8% да сьнежня 2020 году (зьніжэньне на 1,7% у сьнежні да верасьня 2020 году).

У мэтах захаваньня рэсурснай базы банкі падтрымлівалі «досыць высокі» ўзровень працэнтных ставак па рублёвых дэпазытах фізычных асоб. Сярэдняя працэнтная стаўка па новых тэрміновых банкаўскіх укладах фізычных асоб у нацыянальнай валюце ў сакавіку склала 17,54% гадавых (17,48% гадавых у сьнежні 2020 году).

Акрамя таго, паводле ацэнак спэцыялістаў Нацбанку, запаволіўся адток тэрміновых валютных дэпазытаў насельніцтва: у сярэднім за сакавік 2021 году ён склаў 3,4% да сьнежня 2020 году супраць 6,5% за сьнежань да верасьня 2020 года.

Статыстычныя дадзеныя Нацбанку сьведчаць, што тэрміновыя рублёвыя ўклады насельніцтва за першы квартал вырасьлі на 3,2%, тэрміновыя валютныя дэпазыты зьменшыліся на 4,3%.

У грашовым пляне тэрміновыя валютныя дэпазыты ў студзені-сакавіку скараціліся на 200,7 млн даляраў да 4439 млн даляраў на 1 красавіка. У той жа час тэрміновыя рублёвыя ўклады насельніцтва вырасьлі на 145,7 млн рублёў да 4678,3 млн рублёў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG