Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жанчыну аштрафавалі за чырвона-белыя шкарпэткі


Ілюстрацыйнае фота

Жыхарку Менску Натальлю Сіўцову-Сядушкіну аштрафавалі на 80 базавых велічынь — на 2320 рублёў — за белыя шкарпэткі з чырвонай паласой

Пра гэта паведамляе партал TUT.BY.

24 сакавіка сілавікі прыйшлі да яе дадому, зьнялі ў балькону белыя і чырвоныя стужкі, адвезьлі ў РАУС, склалі пратакол за пікетаваньне.

25 сакавіка, на Дзень волі, суд прысудзіў ёй штраф 2030 рублёў.

Увечары таго ж дня яна адправілася на курсы кіроўцаў. Міліцыя ізноў затрымала яе, сказаўшы, што ў яе «шкарпэткі ня таго колеру».

На ёй былі белыя шкарпэткі з чырвонай паласой фірмы Mark Formelle.

Суд пад старшынствам Сяргея Шацілы (ён судзіў Натальлю і за стужкі на бальконе) вынес рашэньне па справе: аштрафаваць Сіўцову-Сядушкіну на 80 базавых велічыняў — 2320 рублёў.

Пакуль Натальля не аплаціць штраф, то канфіскаваныя ў яе тэлефон і брошка будуць арыштаваныя.

— Цяпер я вінная 4350 рублёў. Такіх грошай на пагашэньне штрафу ў мяне няма, я хоць працую, але адкладаць запасы магчымасьцяў ня маю. Спрабавала апратэставаць рашэньне суда па стужках — яго пакінулі ў сіле. Цяпер буду спрабаваць апратэставаць рашэньне па шкарпэтках, — кажа жанчына.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG