Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Італьянскі дэпутат — Ціханоўскай: беларусы дапамаглі нам у барацьбе з фашызмам. Італія адчувае, што трэба рабіць больш для салідарнасьці


Сьвятлана Ціханоўская

Сьвятлана Ціханоўская пачала рабочы візыт у Італію. Яна выступіла ў Камітэце па міжнародных адносінах парлямэнту Італіі. У пасяджэньні, як паведамляе яе тэлеграм-канал, узялі ўдзел больш за 30 дэпутатаў.

Ціханоўская расказала пра «беззаконьне, сытуацыю з палітычнымі вязьнямі і пра нечалавечыя ўмовы ўтрыманьня ў турмах, прызнаньні экстрэмістамі і тэрарыстамі палітычных і грамадзянскіх актывістаў, журналістаў, блогераў», піша яе канал.

На слуханьнях у парлямэнцкім камітэце абмяркоўвалася практычная і палітычная дапамога беларусам. У тым ліку і дапамога ў правядзеньні перамоваў з рэжымам — як іх арганізаваць і ці ёсьць нешта, што б сьведчыла пра гатоўнасьць рэжыму да перамоваў.


Сьвятлана Ціханоўская адзначыла, што рашэньне Лукашэнкі прыняць дэкрэт, згодна зь якім Рада бясьпекі стане яго пераемнікам, — гэта вынік унутранага і зьнешняга ціску. Таму важна працягваць ціснуць на рэжым, адзначыла яна.

Старшыня камітэту П’еро Фасіна заявіў: «Вельмі многія беларусы дапамаглі Італіі ў супраціве фашызму падчас Другой сусьветнай вайны. Італія адчувае, што трэба рабіць больш з пункту гледжаньня салідарнасьці».

Палітыкі адзначылі ініцыятыву онлайн-галасаваньня ў падтрымку перамоваў і падкрэсьлілі, што лік у амаль 800 000 галасоў беларусаў вельмі ўражвае і дэманструе волю людзей да правядзеньня перамоваў аб новых выбарах.

Таксама парлямэнтары адзначылі, што абвінавачваньне Ціханоўскай і іншых беларускіх палітыкаў у тэрарызьме недапушчальнае і што гэта адлюстраваньне стаўленьня Лукашэнкі да палітычнай дзейнасьці ў Беларусі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG