Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чэскі рэгіён спыняе супрацоўніцтва з Магілёўшчынай праз рэпрэсіі ў Беларусі. Аднак купляе аўтобусы МАЗ


Бел-чырвона-белы сьцяг на будынку Сэнату Чэхіі на знак падтрымкі дэмакратычных пераўтварэньняў у Беларусі, 2020 год
Бел-чырвона-белы сьцяг на будынку Сэнату Чэхіі на знак падтрымкі дэмакратычных пераўтварэньняў у Беларусі, 2020 год

Новае рэгіянальнае кіраўніцтва чэскага рэгіёну Усьці-над-Лабэм вырашыла зьмяніць усходні курс, усталяваны папярэднімі ўладамі краю, і засяродзіцца на больш блізкіх суседзях — нямецкай Саксоніі і Славаччыне.

У сувязі са шматлікімі выпадкамі парушэньня правоў чалавека і палітыкай рэпрэсій у Беларусі дэпутаты чэскага рэгіёну пастанавілі спыніць супрацоўніцтва з Магілёўскай вобласьцю, зь якой раней іх зьвязвала праграма тэрытарыяльных сувязяў. «Эўразьвяз выразна прадэманстраваў, што правы чалавека ў Беларусі парушаюцца, а правы чалавека — гэта нешта большае, чым мы тут думаем», — цытуе сайт impuls.cz намесьніка гетмана рэгіёну Іржы Жэгака.

Мясцовыя камуністы запярэчылі было, што «не рэгіянальным уладам ацэньваць ступень дэмакратычнасьці ў краіне» і што, маўляў, няма чаго мяшаць палітыку ў супрацоўніцтва тэрыторыяў, аднак засталіся ў меншасьці.

Двухаблічная пазыцыя

Двухаблічную палітыку рэгіёну ў выпадку зь Беларусьсю скрытыкаваў прадстаўнік апазыцыі Штэфан Дрозд. Ён нагадаў, што вобласьць скарачае супрацоўніцтва з Магілёўшчынай, але закупляе 90 аўтобусаў зь Беларусі для Транспартнай кампаніі Устэцкага краю.

Транспартнікі пярэчаць, што тэндэр на закуп аўтобусаў МАЗ зь Беларусі праводзіўся яшчэ ў леташнім сакавіку, пастаўшчык адпавядаў усім крытэрам, прапанаваў добрую цану, і хоць цяпер Транспартнай кампаніі закідаюць падтрымку рэжыму ў Беларусі, але кампанія павінна выканаць Закон аб дзяржаўных закупках, бароняць сваю пазыцыю транспартнікі.

Чэская Рэспубліка — адзін з самых пасьлядоўных крытыкаў рэпрэсіўнай палітыкі ў Беларусі:

  • яна разам з Эўразьвязам не прызнала вынікі прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі,
  • адкрыла ў ВНУ шматлікія стыпэндыяльныя праграмы для пацярпелых беларускіх студэнтаў і выкладчыкаў,
  • у рамках праграмы MEDEVAC прыняла на лячэньне параненых у мірных пратэстах,
  • чэскія палітыкі пішуць лісты беларускім палітвязьням,
  • на адміністрацыйных будынках Чэхіі вывешваюць бел-чырвона-белыя сьцягі на знак салідарнасьці,
  • чэскі аўтамабільны канцэрн Škoda Auto адмовіўся спансаваць чэмпіянат сьвету па хакеі-2021, калі б ён часткова праходзіў у Беларусі. (У адказ афіцыйны Менск забараніў увоз у Беларусь прадукцыі Škoda Auto.)

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG