Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адстаўныя генэралы папярэдзілі Макрона пра пагрозу грамадзянскай вайны ў Францыі


Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон на шпацыры непадалёк ад Эйфэлевай вежы, 31 сакавіка 2021 году

Урад Францыі прыгразіў звольніць дзеючых вайскоўцаў, якія падтрымалі зварот адстаўных генэралаў.

Урад Францыі прыгразіў звольніць дзеючых вайскоўцаў, якія падпісаліся пад адкрытым лістом 25-ці адстаўных генэралаў. Генэралы папярэдзілі прэзыдэнта Эманюэля Макрона, што краіна рухаецца да «грамадзянскай вайны».

Мяркуюць, што некалькі дзеючых вайскоўцаў падпісалі ліст, апублікаваны на мінулым тыдні у кансэрватыўным часопісе Valeurs Actuelles.

Аўтары ліста папярэдзілі, што «згодніцкая» палітыка прывядзе да хаосу, які запатрабуе «удзелу нашых таварышаў, якія знаходзяцца на сапраўднай службе, у небясьпечнай місіі па абароне нашых цывілізацыйных каштоўнасьцяў».

«Надышла цяжкая гадзіна, Францыя ў небясьпецы», — напісалі адстаўныя генэралы, дадаўшы, што няздольнасьць прыняць меры ў дачыненьні да «прыгарадных ордаў», пад якімі маюцца на ўвазе жыхары пераважна імігранцкіх раёнаў у ваколіцах францускіх гарадоў, а таксама іншых неназваных груповак, якія «пагарджаюць краінай», прывядзе да «грамадзянскай вайны» і гібелі «тысяч» людзей.

Урад і левыя партыі рашуча асудзілі ліст, апублікаваны ў 60-ю гадавіну спробы перавароту, зробленай генэраламі, якія выступалі супраць прадстаўленьня Францыяй незалежнасьці Альжыру.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG