Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Штаб Ціханоўскай: «Калі мы кажам „перамовы“, Лукашэнка чуе „змова“». ВІДЭА


Прэзыдэнт Аўстрыі Аляксандар Ван дэр Бэлен і беларускі палітык Сьвятлана Ціханоўская на перамовах. Вена, 27 красавіка 2021 году.

Каманда Сьвятланы Ціханоўскай падвяла вынікі першага месяцу галасаваньня і арганізацыі дыялёгу аб новых выбарах у Беларусі.

Амаль 800 тысяч беларусаў, якія ўзялі ўдзел у галасаваньні на плятформе «Голас», выказаліся за перамовы. Падчас візыту амбасадаркі Злучаных Штатаў Джулі Фішэр абмяркоўваліся канкрэтныя крокі, як можна прымусіць Лукашэнку да перамоваў.

У камандзе палітыка ўпэўненыя, што рэжым Лукашэнкі вельмі добра пачуў іх заклікі да перамоваў, але ад страху прыдумаў змову супраць сябе і паспрабаваў пераканаць у праўдзівасьці прыдуманай гісторыі ўсіх навокал.

На гэты момант штаб Ціханоўскай разглядае шэраг круглых сталоў, экспэртных сустрэч і кансультацыяў у Хэльсінках, Бэрне і, магчыма, у Вене. Сярод іх таксама дзьве канфэрэнцыі, адна зь якіх магла б быць прысьвечаная выбарам у Беларусі, а другая мірнаму выхаду з крызісу.

Дарадца Ціханоўскай Аляксандар Дабравольскі заявіў пра тое, што, хоць Лукашэнка з-за страху за сваё жыцьцё заплянаваў перадачу ўлады Радзе бясьпекі, аднак гэта непрацоўны сцэнар. А працаваць змогуць толькі выбары новага прэзыдэнта, а затым парлямэнцкія, пасьля якіх можна будзе сфармаваць таксама і ўрад.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG