Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У гадавіну аварыі на ЧАЭС у Менску затрымалі каля 20 чалавек


Людзі ў мэдычных касьцюмах, якіх затрымалі, калі яны прыйшлі павіншаваць сваю сяброўку з выхадам з карантыну
Людзі ў мэдычных касьцюмах, якіх затрымалі, калі яны прыйшлі павіншаваць сваю сяброўку з выхадам з карантыну

Нягледзячы на адсутнасьць акцый з нагоды 35-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС, 26 красавіка ў Менску затрымалі каля двух дзясяткаў чалавек, перадае БелаПАН інфармацыю ад праваабаронцаў.

Затрыманьні адбываліся ў раёне Арлоўскай вуліцы, дзе апошнімі гадамі звычайна завяршалася шэсьце «Чарнобыльскі шлях». Па 17-й гадзіне міліцыянты пачалі тут спыняць мінакоў, правяраць у іх заплечнікі і торбы.

Як мінімум аднаго чалавека затрымалі каля Акадэміі навук.

Двух чалавек, паводле папярэдняй інфармацыі, затрымалі ў іхных кватэрах.

На вуліцы Мендзялеева затрымалі дзяўчыну, якая адзначала дзень нараджэньня, і каля дзесяці чалавек, якія прыйшлі яе павіншаваць. Дзень нараджэньня супаў з выхадам дзяўчыны з карантыну, таму госьці апранулі антыковідныя касьцюмы і трымалі плякаты. Уначы пасьля разбору іх адпусьцілі.

Традыцыйную акцыю дэмакратычных сілаў у гадавіну чарнобыльскай трагедыі ўлады сёлета забаранілі. У Менск сьцягнулі спэцтэхніку для разгону дэманстрацый.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG