Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Вясна / Правы чалавека ў Беларусі», адзначаючы, што Есіс заявіў у міліцыю аб крадзяжы двух рэгістрацыйных знакаў. Пры аглядзе машыны супрацоўнік міліцыі заўважыў на лабавым шкле маленькі БЧБ-сьцяжок, сьцяжок Украіны і маленькую стужачку з чырвоным арнамэнтам. Міліцыянт склаў на кіроўцу пратакол па ч.1 арт. 24.23 КаАП аб несанкцыянаваным пікетаваньні «шляхам разьмяшчэньня на лабавым шкле машыны сьцяжка».
Судзілі Есіса па скайпу. На судзе ён расказаў, што чатыры месяцы таму набыў машыну, а гэтыя прадметы ўжо знаходзіліся там. Судзьдзя Алена Жывіца ўсё роўна ўгледзела ў дзеяньнях менчука склад адміністрацыйнага правапарушэньня паводле арт. 24.23 КаАП.