Суд Першамайскага раёну Менску 16 красавіка прызнаў былога дырэктара «Менскканцэрту» Андрэя Мікуцэвіча вінаватым у хабарніцтве за дамовы на паслугі бяз конкурсу, паведаміў Вярхоўны суд.
З 2011 да 2020 году, паводле сьледчых, ён атрымаў больш за 250 тысяч рублёў хабару.
У справе было 4 эпізоды, суд вынес два выракі. У выніку Мікуцэвічу прысудзілі 7 гадоў і 6 месяцаў калёніі за хабарніцтва і паўторнае хабарніцтва ў асабліва буйным памеры.
Індывідуальнага прадпрымальніка, які даваў Мікуцэвічу хабар, асудзілі на 4 з паловай гады «хатняй хіміі».