Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Гарызонт» скасоўвае дамову арэнды зь бізнэс-клюбам Imaguru, дзе ў сакавіку затрымлівалі людзей


Завод «Гарызонт» у Менску
Завод «Гарызонт» у Менску

Пра гэта паведамляецца на сайце бізнэс-клюбу Imaguru Startup HUB.

16 красавіка 2021 году Imaguru Startup HUB атрымаў паведамленьне ад холдынгу «Гарызонт», у якога арандуе памяшканьне з 2013 году, аб аднабаковым спыненьні дамовы арэнды памяшканьняў на вуліцы Фабрыцыюса, 4 у Менску з 30 красавіка 2021 году.

Imaguru Startup HUB піша, што «Гарызонт» у сваім афіцыйным паведамленьні нагадаў, што мае безумоўнае права аднабаковай адмовы ад арэндных адносінаў, але настойліва параіў спыніць дамову па ўзаемнай згодзе.

«Гарызонт» паведаміў, што памяшканьне тэрмінова спатрэбілася прадпрыемству для ўласных патрэбаў.

Бізнэс-клюб адзначае, што аплачвае арэнду своечасова, за 7 гадоў адносінаў — каля 1,5 мільёна даляраў, інвэставаў у рамонт больш як 2000 кв.м. памяшканьняў, непрыдатных для офіснай дзейнасьці.

Imaguru Startup HUB мяркуе, што адмова ў працягу арэнднай дамовы зьвязаная толькі зь яго грамадзянскай пазыцыяй.

Стартап-хаб нагадвае, што на пачатку сакавіка ў Imaguru «зладзілі маскі-шоў: невядомыя заблякавалі выхад з хабу, паставілі да сьценкі маладых людзей — удзельнікаў мерапрыемства і супрацоўнікаў хабу, затым павезьлі ўсіх у РАУС».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG