Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 100 гадоў з дня заснаваньня БДУ


Падзеі 18 красавіка ў Беларусі, сьвеце, гісторыі

Гэты дзень у гісторыі

1518 — Бона Сфорца каранаваная як каралева польская.

Партрэт Боды Сфорцы, выстава Паўла Татарнікава
Партрэт Боды Сфорцы, выстава Паўла Татарнікава

1563 — Іван Фёдараў і Пётра Мсьціславец пачалі друкаваць у Маскве першую кнігу «Апостал».

1921— у Менску адбылося афіцыйнае адкрыцьцё Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.

1945 — амэрыканскія войскі занялі горад Ляйпцыг.

1951 — падпісаньне міжнароднай дамовы аб стварэньні Эўрапейскага аб’яднаньня вугля і сталі — папярэдніка Эўразьвязу.

1961 — падпісаная Венская канвэнцыя аб дыпляматычных зносінах.

У гэты дзень нарадзіліся

1814 — Яўстах Тышкевіч, беларускі археоляг.

1903 — Платон Галавач, беларускі пісьменьнік, празаік.

Платон Галавач
Платон Галавач

1940 — Эдуард Ханок, беларускі і расейскі музыка і кампазытар.

Эдуард Ханок
Эдуард Ханок

1959 — Валерый Магучы, беларускі скульптар, аўтар помнікаў Еўдакіі Лось і Марку Шагалу.

Валер Магучы
Валер Магучы

1976 — Уладзімер Пугач, беларускі музыка, сьпявак, фронтмэн групы «J Морс».

Уладзімер Пугач
Уладзімер Пугач

1989 — Аляксандар Гутар, беларускі футбаліст, брамнік моладзевай зборнай.

У памяці

1955 — Альберт Айнштайн, фізык-тэарэтык, аўтар тэорыі адноснасьці, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па фізыцы.

Альбэрт Айнштайн
Альбэрт Айнштайн

1965 — Зьміцер Палітыка, беларускі пэдагог.

1981 — Баляслаў Слосканс, беларускі і латыскі каталіцкі біскуп.

1988 — Аляксей Мітрафанаў, беларускі і расейскі археоляг.

2002 — Тур Хэердал, знакаміты нарвэскі падарожнік і навуковец. Зьдзейсьніў некалькі вандровак на копіях старадаўніх суднаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG