Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэрвіс Google Earth абнавілі. Цяпер можна ўбачыць, як мянялася плянэта цягам 37 гадоў


Сэрвіс Google Earth

Сэрвіс Google Earth атрымаў найбольшае абнаўленьне з 2017 года.

Цяпер на сэрвісе даступныя 24 мільёны здымкаў спадарожнікаў за апошнія 37 гадоў. Іх скампанавалі ў «інтэрактыўны 4D-досьвед».

У Google заявілі, што кожны зможа назіраць за амаль чатырма дзесяцігодзьдзямі зьмяненьняў плянэты.

«За апошнія паўстагодзьдзя наша плянэта зьведала хуткія зьмены навакольнага асяродзьдзя — большыя, чым у любы іншы момант гісторыі чалавецтва. Шмат хто з нас адчуў гэтыя зьмены ў сваіх супольнасьцях», — расказалі ў кампаніі.

Каб пачаць дасьледаваць Timelapse ў сэрвісе Google Earth, неабходна перайсьці па вось гэтай спасылцы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG