Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча высылае трох расейскіх дыпляматаў


Міністэрства замежных спраў Польшчы прызнала трох супрацоўнікаў амбасады Расеі ў Варшаве пэрсонамі нон грата.

Як паведамляе Meduza, падставай былі дзеяньні гэтых асобаў, якія не адпавядаюць статусу дыплямата і якія шкодзяць Польшчы.

У заяве МЗС Польшчы таксама сказана, што польскія ўлады падтрымліваюць санкцыі ЗША, уведзеныя ў дачыненьні да Расеі. У міністэрстве адзначылі, што «сумесна прынятыя і ўзгодненыя рашэньні саюзьнікаў» сталі «адэкватным адказам на варожыя дзеяньні» з боку Расеі.

  • Адміністрацыя Байдэна абвясьціла пра сэрыю новых санкцый супраць Расеі ў адказ на нядаўнія зламысныя дзеяньні Масквы, у прыватнасьці — на кампанію кібэршпіянажу, накіраваную супраць фірмы SolarWinds, і ўмяшаньне Расеі ў прэзыдэнцкія выбары.
  • Пад дзеяньне санкцый падпадаюць больш за 30 расейскіх структураў; гаворка ідзе таксама аб высылцы з ЗША як мінімум 10 расейцаў. У іх лік уваходзяць супрацоўнікі службаў выведкі і дыпляматы, паведамляюць дасьведчаныя крыніцы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG