Лінкі ўнівэрсальнага доступу

BYPOL зьняпраўдзіў заяву КДБ аб «спэцапэрацыі» з удзелам Баскава, Эйсмант і Шакуты


Натальля Эйсмант і сілавікі, архіўнае фота

31 сакавіка на дзяржаўным тэлеканале паказалі «фільм-расьсьледаваньне», у якім чэкісты нібыта «падманулі» прадстаўнікоў пратэставага руху.

Адной зь сюжэтных ліній была спроба аналізу аўдыёзапісу тэлефонных размоваў Лукашэнкавай прэс-сакратаркі Натальлі Эйсмант з кіраўніком Беларускай фэдэрацыі хакею Дзьмітрыем Баскавым у ноч на 19 кастрычніка 2020 году.

Падчас гутаркі фігуранты падрабязна абмяркоўвалі, як будуць бурыць мурал у гонар забітага актывіста Рамана Бандарэнкі, зразаць стужачкі; пагаварылі, навошта экс-кіраўнік МУС Юры Караеў рэкамэндаваў браць з сабой «аэразольчыкі», а Дзьмітры Баскаў і майстар адзінаборстваў Дзьмітры Шакута носяць з сабой пісталеты.

На тэлеканале са спасылкай на КДБ запэўнілі, што тая размова была «сплянаванай спэцапэрацыяй, накіраванай на ўмацаваньне дзяржаўнага сувэрэнітэту і павышэньне рэйтынгу даверу да ўлады».

«Калі хтосьці раптам вырашыў, што ў гэтых заявах ёсьць хоць слова праўды, BYPOL правёў уласнае расьсьледаваньне і высьветліў, што Эйсмант, Баскаў і Шакута рабілі ў тую ноч на самой справе», — гаворыцца ў паведамленьні ініцыятывы былых сілавікоў.

BYPOL атрымаў інфармацыю аб геалякацыі мабільных тэлефонаў названых асоб, якія паказваюць, дзе ў тую ноч яны былі і пацьвярджае, што запіс размоваў зроблены не ў кабінэце ў КДБ. Цалкам тэкст расьсьледаваньня ТУТ.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG