Лінкі ўнівэрсальнага доступу

3770 рублёў штрафу, звыш 60 дзён арышту, дэпартацыя і крымінальная справа. Колькі каштаваў вокліч «Жыве Беларусь!» у Смаргонскім судзе


Актыўныя смаргонцы падтрымліваюць земляка Рамуальда Ўлана
Актыўныя смаргонцы падтрымліваюць земляка Рамуальда Ўлана

Завершыліся судовыя працэсы за вокліч «Жыве Беларусь!» падчас агучваньня аднаго з прысудаў.

18 лютага ў Смаргонях на Горадзеншчыне агучылі прысуд Інэсе Маркавай і Руслану Валюку ў крымінальнай справе за паклёп на міліцыянтаў. Іх асудзілі на 2 гады «хатняй хіміі» і «хіміі» адпаведна, нагадвае «Вясна».

Пасьля абвяшчэньня прысуду ў калідоры нехта крыкнуў «Жыве Беларусь!». Вокліч у суседняй залі пачула старшыня смаргонскага суду Людміла Пятрова. На яе патрабаваньне выклікалі міліцыянтаў, якія затрымалі некалькі чалавек. На ўсіх склалі пратаколы паводле арт. 23.24 КаАП за несанкцыянаванае пікетаваньне ў судзе. Акрамя таго, пачалі крымінальную справу паводле артыкулу 339 «Хуліганства».

Суды праходзілі цягам двух месяцаў у Астраўцы (так вырашыў абласны суд). За гэты час асудзілі 10 смаргонцаў. Натальлю Путырскую і Ніну Шыш аштрафавалі на 870 рублёў кожную, Людмілу Сульжыцкую асудзілі на 10 сутак, Яўгена Новікава — на 12, Сяргея Трая — на 15, Яўгена Мацкевіча — на 15.

Пакаралі 10-дзённым арыштам і ўжо асуджанага Руслана Валюка, а ягоную маці аштрафавалі за «незаконны пікет» 18 лютага — 1450 рублёў. Штраф на 580 рублёў прысудзілі Андрэю Маркаву, брату Інэсы Маркавай. Апраўдальны вырак толькі ў Натальлі Ковель.

Затрымлівалі ў гэтай справе таксама выдаўца Рамуальда Ўлана — цяпер палітвязень адбывае «хімію» ў Гомлі.

Акрамя таго, за гэты час зь Беларусі дэпартавалі грамадзяніна Расеі Ільлю Петунова.

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG